ПТУП ПЦ "Тэзаурус" (ад лацінскага «thesaurus» - скарбніца), створаны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дзейнічае на падставе Статута.
«Тэзаурус» - гэта прадзюсерскі цэнтр, дзе кожная творчая асоба можа развівацца ў сваім кірунку, а гэтак жа разлічваць на падтрымку, піяр-кампанію, рэкламную раскрутку і г.д.
«Тэзаурус» размешчаны ў выдатным кутку Заходняй Беларусі, невялікім мястэчку Рось, Ваўкавыскага раёна, Гарадзенскай вобласці. Гарадку, які славіцца сваёй нават не векавой, а тысячагадовай гісторыяй.
Тут знойдзены першыя стаянкі старажытных плямёнаў росаў, крамянёвыя шахты часоў неаліту - сапраўды археалагічныя каштоўнасці. Роская дружына прымала ўдзел у бітве пры Грюндвальдзе, а ў Траецкім касцёле, пабудаваным у пачатку 19-га стагоддзя, захоўваецца цудадзейная драўляная статуя Хрыста, аналагаў якой у Беларусі ўсяго тры, а гэтак жа мармуровы саркафаг, дзе знаходзяцца мошчы жонкі гаспадара Росі Фелікса Патоцкага Соф'і Несялоўскай з роду Пац, сваячкі канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі.
Арганізоўваючы «Тэзаурус", мы імкнуліся да папулярызацыі тэатральнай творчасці сярод малых гарадоў, а гэтак жа папулярызацыю малых гарадоў Беларусі ў міжнароднай тэатральнай супольнасці.
Нашы праекты ўжо паспелі заваяваць павагу ў еўрапейскай тэатральнай сям'і. Так праект цэнтра «Прыватны тэатр« Правінцыя», дзе ў супрацоўніцтве з прафесійнымі гарадзенскімі лялечнікам мы развіваем лялечнае мастацтва, літаральна за тры гады плаўна увайшоў у вялікую лялечную супольнасць Расеі, Украіны, Польшчы і Літвы.
А менскі праект «Тэатр танца «KARAKULI» знайшоў свайго гледача не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах рэспублікі.
Міжнародны тэатральны праект «Вандроўныя лялечнікі» набірае абароты ў Менску, і хутка абяцае радаваць літоўскага, польскага і эстонскага гледача.
"Тэзаўрус" збірае пад адным дахам прафесійныя тэатральныя і музычныя калектывы з мэтай
- стварэння сумесных праектаў
- правядзення фестываляў
- арганізацыі сольных канцэртаў і выступаў
- ажыццяўлення тэатральнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі.
Дзякуючы згуртаванай прафесійнай камандзе, мы шчыра верым, што наша справа стане маленькім унёскам у развіццё тэатральнага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. Мы хочам паказаць, што тэатр не мае межаў, моўных бар'ераў, і можа існаваць не толькі ў вялікіх гарадах, але і ў маленькіх пасёлках.
Фота: Блог жыхара Ваўкавыска