Самуіл Маршак "Церамок" / Прыватны тэатр "Правінцыя"

Дарагі маленькі сябар! Наш тэатр прапануе тваёй увазе спектакль па казцы Самуіла Маршака "Церамок", створанай пісьменнікам на аснове рускай народнай казкі. Гэта вясёлая і разумная казка пра тое, як слабыя, але дружныя перамаглі моцных ды хітрых.

экшн для маленькіх
Ідэя, сцэнаграфія і пастаноўка - Надзея Якаўлева
Рэжысёр - Алена Плютава
Акцёры: Зміцер Гайдель, Віталь Лявонаў, Наталля Дацэнка
Дырэктар - Зміцер Гайдель

Спектакль рэкамендаваны для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту
Працягласць спектакля-45 хвілін (без антракту)

Мы рады сустрэчы з новымі гледачамі ў школах, дзіцячых садках, лагерах, санаторыях, а гэтак жа на дзіцячых і дарослых карпаратыўных святах.