«Крыштальная казка»
(Тэатральная імпрэсія па казцы «Папялушка).
Аўтар лібрэта і рэжысёр-пастаноўшчык - Эва Піятроўска (Польшча)
Мастак-пастаноўшчык - Юлія Скуратава (Літва)
Кампазітар - Снеголе Дзікчутэ (Літва)
Харэограф - Святлана Бандалетава (Расея)
У спектаклі няма ні аднаго слова, ён цалкам пабудаваны на рухах і пластыцы акцёраў. У пастаноўцы практычна няма лялек, гэта хутчэй тэатр прадметаў. Мастак прыдумў чароўны свет жывых рэчаў. Тут лялькамі становіцца ўсё: старадаўняя мэбля, шафкі, скрыначкі, бурбалкі, графінчык і г.д.
Працягласць спектакля 45 хвілін.
Для дзяцей ад 6 гадоў і іх бацькоў.
Час усталёўкі дэкарацыі 60 хвілін, разборка 60 хвілін.
Спектакль прымаў удзел у фестывалях:
2007 год - Восьмы Міжнародны фестываль-конкурс тэатраў лялек «Айтварас» г. Алітус, Літва.
Перамог у намінацыях:
«Лепшая музыка да спектакля" і "Лепшае пластычнае рашэнне спектакля".
2007год - «Калядныя казкі» г. Масква, Расея
2008 год - Пяты Міжнародны фестываль камерных тэатраў лялек «Маскоўскія канікулы".
2008 год - Трэці фестываль камерных спектакляў тэатраў лялек «Слімак» г. Пенза, Расея.
2008 год - Чацвёрты Міжнародны фестываль тэатраў лялек «Пятрушка Вялікі» г. Екацярынбург, Расея.
2008 год - Дзіцячы тэатральны фестываль «Дарога казак» г. Новасібірск, Расея.
0 каменты:
Отправить комментарий