ПРАВЯДЗЕННЕ ВЯСЕЛЛЯ

Арганізацыя вяселля - справа прафесіяналаў!

Вяселле - адзін з самых галоўных дзён у жыцці, і зрабіць гэты дзень прыгожым, незвычайным і добра арганізаваным не так проста - лепш даверыць гэта прафесіяналам.

дема ролік
Такая даволі складаная і запатрабаваная ў наш час справа як арганізацыя вясёлага вяселля з'яўляецца нашай асноўнай сферай дзейнасці, і гэтай справе мы аддаем усе свае сілы і ўкладваем увесь свой вопыт і ўменне. Наша “вясельная” каманда імкнецца творча падыходзіць да арганізацыі і ўкладваць у яго часцінку душы кожнага нашага супрацоўніка. За даволі працяглы перыяд нашай дзейнасці мы арганізавалі і правялі проста-ткі велізарную колькасць вяселляў і ўсе без выключэння нашы кліенты былі ў поўнай меры задаволены узроўнем паслуг аказаных намі. Аднак, нягледзячы на гэта, мы рэгулярна пашыраем спіс аказваемых паслуг і імкнемся ісці ў нагу з часам, каб вяселле для Вас было не толькі прыемным і вясёлым, але і запомнілася на ўсё жыццё .
Асаблівасць і, менавіта, гонар нашай каманды ў тым, што ўсе нашыя супрацоўнікі маюць спецыяльную адукацыю, працуюць у сваёй галіне не адзін год не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Нас запрашаюць і ў Польшчу, Літву, Рассею.
Нашыя паслугі не такія танныя, як у мясцовых музыкантаў, але прафесійнасць робіць сваю справу. Касцюміраванае шоу, вясёлыя сучасныя конкурсы і розыгрышы, прафесійны вакал музыкантаў і тэатралізаваная праца вядучых падораць вам свята на ўсё жыццё!
З павагай, калектыў тэатра “Правінцыя”
НАШЫ  ВЯДУЧЫЯ
Зміцер - цырымонімайстар
скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Менск
актор, рэжыссер тэатра "Правінцыя"
Ігар - вядучы
скончыў Расейскі універсітэт тэатральнага мастацтва ГІТІС, Масква
актор тэатра "Правінцыя"
Алесь Енджыеўскі - вядучы
скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Менск
актор Гарадзенскага тэатра лялек
Зміцер Пацук - вядучы
скончыў Гарадзенскі каледж мастацтваў, Гародня
артыст, музыка, кампазітар
Аляксей - музыка
скончыў Гарадзенскі каледж мастацтваў, Гародня
актор Гарадзенскага драмтэатра, кампазітар