ШАГ-4 / Сцэнічныя чытанні сучасных нямецкамоўных п’ес

Інстытут імя Гётэ запрашае з 27 лютага да 4 сакавіка паглядзець на сцэнічныя чытанні п’ес сучасных нямецкамоўных драматургаў. 8 рэжысёраў з розных беларускіх тэатраў паставяць на сцэне 7 п’ес нямецкіх аўтараў.
27 лютага, 19.00 - малая сцэна РТБД, “Камень”, рэжысёр Наталля Слашчова 

28 лютага, 19.00 - Інстытут імя Гётэ ў Мінску, „Ліў Штайн“, рэжысёр Ігар Пятроў 
29 лютага, 19.00 - Інстытут імя Гётэ ў Мінску, “Злодзеі”, рэжысёр Зоя Белахвосцік 
1 сакавіка, 16.00 - малая сцэна РТБД, „Дождж у Нойкёльне“, рэжыссёр Алена Плютава 
1 сакавіка, 19.00 - малая сцэна РТБД, „Злодзеі“, рэжысёр Таццяна Арцімовіч 
3 сакавіка, 16.00 - малая сцэна РТБД, „Паром не прыйдзе“, рэжысёр Канстанцін Воранаў 
3 сакавіка, 19.00 - малая зала РТБД, “Надзвычайнае становішча”, рэжысёр Аляксандр Марчанка. 
4 сакавіка, 16.00 - малая зала РТБД, “Залаты дракон”, рэжысёр Алег Жугжда


П’есы чытаюцца на рускай ці беларускай мове. Пераклады на беларускую ажыццявілі перакладчыцы Галіна Скакун, Ірына Герасімовіч і Алена Талапіла.

Крыніца: Інстытут Гётэ ў Менску
Фота з сайта інстытута