Сцэнічныя чытаньні сучаснай нямецкамоўнай драматургіі праводзіць Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Тэатар сучаснай беларускай драматургіі з 27 лютага да 4 сакавіка 2012 года. Сем п’ес у перакладах на рускую і беларускую мовы паставяць рэжысёры розных беларускіх тэатраў.
Дзьве чыткі адбудуцца ў Інстытуце імя Гётэ: 28 лютага а 19-й гадзіне пад кіраўніцтвам рэжысёра Ігара Пятрова будзе прадстаўлена п’еса «Ліў Штайн», галоўную ролю ў якой сыграе заслужаная артыстка Зоя Белахвосьцік. У той жа залі на наступны дзень Зоя сама выступіць у ролі рэжысёра і прапануе сваё прачытаньне п’есы «Злодзеі».
Упершыню можна будзе параўнаць працу двух рэжысёраў над адной і той жа п’есай: 1 сакавіка чытаньне «Злодзеяў» прадставіць на сцэне Тэатра беларускай драматургііТацьцяна Арцімовіч.
Сцэнічныя чытаньні ініцыяваныя Інстытутам імя Гётэ ў Менску ў межах праекту «ШАГ-4», мэта якога – прыцягнуць увагу беларускіх тэатральных дзеячоў да сучаснай нямецкай драмы. 7 п’ес, якія будуць прадстаўлены на сцэне, закранаюць самыя розныя тэмы – ад жыцьця эмігрантаў да падзеньня Бэрлінскага мура і экзістэнцыйнага страху прадстаўнікоў сярэдняй клясы, якія, здавалася б, дасягнулі ўсяго. Гэты разнастайны матэрыял дае шырокія магчымасьці для экспэрымэнту беларускім тэатральным рэжысёрам, але будзе цікавым і звычайным гледачам.
Крыніца: http://generation.by/news5123.html
0 каменты:
Отправить комментарий