Тэатры "Зачараваная скрыначка" з Львова і "Гарадзенская надзея" з Гароднi выйгрлi галоўныя ўзнагароды 21 Міжнароднага тэатральнага фестывалю дзяцей і юнацтва "Baltic-Satelid" у Сэйнах, Польшча.
На фестывалi выступiла 14 тэатраў з Польшчы, Лiтвы, Украiны і Беларусі. У Сэйны прыехалі больш за 200 маладых акцёраў. Мерапрыемства арганізавана з удзелам Сэйненскага культурнага цэнтра і гарадскога савета.
Залатым Сэйненскiм Турам узнагароджаны: тэатр Украіны ў дзецкай катэгорыі, а тэатр Беларусі ў маладзёжнай катэгорыі.
Тэатр "Зачараваная скрыначка" прадставіў спектакль "Шлях да Бога" у пастаноўцы Алены Мiлеўскай. Тэатр з Беларусі паказаў пластычны спектакль "Tutti Frutti" у пастаноўцы Змiцера Гайдэля, які таксама атрымаў узнагароду за лепшую рэжысуру.
Фестываль у Сэйнах з'яўляецца адным з найстарэйшых і найбуйнейшых падзей такога роду ў паўночна-ўсходняй Польшчы.
Крынiца: Rzeczpospolita
0 каменты:
Отправить комментарий