Алег Жугжда прысвяціў усё свае жыцце лялечнаму тэатру і вось цяпер ягоныя спектаклі прыносяць яму поспех па ўсёй Еўропе. У гэтыя дні Алег Жугжда наведаў тэатр лялек у Кошыцах, Славакія, каб падрыхтаваць новы праект “Крысалоў” па М. Цвятаевай.
Чым так зачароўвае Вас тэатр лялек, што Вы аддаеце ўсё сваё жыццё менавіта лялькам?
- Усіх лялькаводаў цікавіць магчымасць паказаць гледачу ва ўсім свеце розныя альтэрнатывы. Кожны аўтар стварае свой уласны свет і адчувае сябе у гэтым прыдуманым свеце камфортна і ўтульна. І гэты свет лялькавод імкнецца перадаць гледачу.
Ці адчуваеце Вы ў сябе патрэбнасць гуляць у лялькі?
- Кожны з нас хоча як мага далей падоўжыць сваё дзяцінства, але не кожны гэта можа зрабіць. У мяне ёсць такая магчымасць.
Вы працуеце з рознымі тэатрамі па ўсёй Еўропе. На Ваш погляд, усе акцёры аднолькавыя альбо да кожнага трэба падбіраць асаблівыя ключы?
- У любым тэатры, дзе мне шчасціць працаваць, я заўседы праважу аналогію маміж акцёрамі. Усюды розныя тэмпераменты і менталітэт. Тым не меньш у кожным тэатры я адчуваю сябе як у сваім, як быццам гэта мой тэатр. У Польшчы, Беларусі, Літве, Славакіі – я заўсёды як дома.
Як Вы ацэньваеце цяперашнюю сітуацыю ў галіне лялечнага мастацтва? Адчуваецца крызіс ці не?
- Цяпер у Беларусі крытыкі пачынаюць цікавіцца лялечным тэатрам. Такім чынам можна казаць, што крызіса няма. Але, на жаль, крызіс прысутнічае ў гледача. Сучасны глядач не ўмее думаць і разважаць, ён хоча каб яму ўсё падалі на сподачку, каб за яго прынялі рашэнні і павесялілі – такі падыход можна назваць “спажывецкім”. У тэатры галоўным чынам думаюць і адчуваюць, але на жаль, гэта ўжо не ў модзе.
Як Вам працуецца ў Кошыцах?
Вельмі добра. Я тут ужо другі раз, і калі б мне у вас не падабалася, я б не вярнуўся. Для пастаноўкі я выбраў “Крысалова” – гэта падмурак не толькі вядомай немецкай легенды, але і верш Марыны Цвятаевай. Маленькія гледачы не проста ўспрымаюць прыемную гульню, але нават разумеюць гісторыю і філасофію гэтага твора.
Крыніца: Korzar.sk
0 каменты:
Отправить комментарий