ТП (Тэатр “Правінцыя”) займаецца не толькі тэатральнымі пастаноўкамі, але і правядзеннем разнастайных святаў, тэматычных вечароў, арганізацыяй дзіцячага і дарослага вольнага часу.
У і
Мы даём спектаклі на пляцоўках Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы і г.д.
Прынцып антрэпрызы, які ляжыць у аснове новага тэатра, дазваляе запрашаць для працы над праектамі творчую моладзь з розных тэатраў.
Проеты ТП ствараюцца прафесійнымі акцёрамі, рэжысёрамі і мастакамі. ТП прынцыпова за сур'ёзную справу і катэгарычна супраць "халтуры".
"Правінцыя" прапануе САПРАЎДЫ цікавы тэатр сучаснай формы і глыбокага зместу, які дзейнічае не толькі па прынцыпе лёгкасці і інтэрактыўнасці ў зносінах з гледачом, але і прымушае задумацца над пытаннямі, якія паднімае тэатр.
Адной з галоўных рыс ТП можна лічыць мабільнасць. ТП пройдзе там, дзе "вялікім" тэатрам проста няма дзе і некалі разгарнуцца. Камернасть формы прапануе інтымнасць глядацкага ўспрымання і ўстанаўлівае давяральныя адносіны паміж тэатрам і гледачом.
"Праз сэрца дзіцяці - да душаў дарослых" - так можна сфармуляваць асноўную звышзадачу ТП.http://theatreprowincia.blogspot.com/2010/08/i.html
0 каменты:
Отправить комментарий